У Слоніме выбралі супердзядулю Печать
Автор: Администрация   
23.02.2018 07:26

Удзел у конкурсе «Супердзядуля-2018» прымалі чатыры адважныя слонімцы — Аляксандр Валчан, Уладзімір Лабко, Васіль Конеў, Валянцін Ляшкевіч. Варта адзначыць, што ўсе яны пенсіянеры і ім ужо за 75 гадоў.

Спаборніцтва праходзіла ў рамках пасяджэння клуба старэйшага пакалення «Надзея» ў сераду, 21 лютага, у Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку.

Якія толькі выпрабаванні не чакалі "супердзядуляў" — яны чысцілі бульбу на хуткасць і якасць, малявалі на паветраным шарыку партрэт каханай жанчыны, адказвалі на пытанні і ўгадвалі мелодыю песень. У кожнага з іх была і група падтрымкі, якая распавядала пра канкурсантаў.

Журы падвяло вынікі. У намінацыі "Самы гумарны дзядуля" перамог Аляксандр Валчан, у намінацыі "Самы спартыўны" — Валянцін Ляшкевіч, Васіль Конеў стаў пераможцам у намінацыі "Самы сапраўдны палкоўнік".

Галоўнае званне — «Супердзядуля-2018» — прызначылі Уладзіміру Лабко.