РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ПЛАН
Нормативные правовые акты
“Уладар сяла” |
Автор: Администрация |
07.06.2021 06:43 |
4 чэрвеня, на беразе маляўнічага возера аграгарадка Сянькоўшчына, адбыўся раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, у якім прынялі ўдзел маладыя сем’і сельскіх гаспадарак Слонімскага раёна. Конкурсная праграма мерапрыемства складалася з пяці этапаў, у якіх журы і гледачы пазнаёміліся з гісторыяй, традыцыямі і побытам удзельнікаў, а таксама ацэньвалі гаспадарчыя навыкі сямей-удзельніц. Падчас усяго мерапрыемства гучалі песні ў выкананні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слонімскага раёна. Усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях, а пераможцам раённага этапа рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” стала сям’я Лагуцік камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”. Спецыяльным прызам сімпатый журы ўзнагароджана сям’я Перахвал – госці свята, уладальнікі асабістай падсобнай гаспадаркі “Смаката”.
|
Обновлено 07.06.2021 06:58 |