"Сяброўства без межаў" Печать
Автор: Администрация   
08.10.2018 07:42

 III раённы фестываль славянскай творчасці “Сяброўства без межаў”

Кожны год, у пачатку кастрычніка, напярэдадні прафесійнага свята людзей самай творчай прафесіі, у Слоніме пачынаецца Тыдзень культуры. Традыцыйна, адкрыццём гэтага Тыдня, з’яўляецца III раённы фестываль славянскіх культур “Сяброўства без межаў”. На святочнай пляцоўцы, у гарадскім парку, сабраліся прадстаўнікі ўсіх дыяспар, пражываючых на гасціннай Слонімскай зямлі: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, цюркаў, цыган. Пачалося мерапрыемства ўрачыстым адкрыццём, а прадоўжылася на тэматычных падворках, дзе кожны з жыхароў і гасцей горада меў магчымасць пазнаёміцца з культурай, нацыянальнай кухняй, адзеннем, традыцыямі ўсіх этнічных груп. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні ўсіх народнасцей, ствараючы непаўторную атмасферу сапраўднага свята сяброўства, шчырасці, яднання ўсіх супольнасцей, якія пражываюць на Слонімскай зямлі!

 

 

 

Обновлено 04.02.2019 09:23