“Уладар сяла” Печать
Автор: Администрация   
07.06.2021 06:43

 

4 чэрвеня, на беразе маляўнічага возера аграгарадка Сянькоўшчына, адбыўся раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, у якім прынялі ўдзел маладыя сем’і сельскіх гаспадарак Слонімскага раёна.

         Конкурсная праграма мерапрыемства складалася з пяці этапаў, у якіх журы і гледачы пазнаёміліся з гісторыяй, традыцыямі і побытам удзельнікаў, а таксама ацэньвалі гаспадарчыя навыкі сямей-удзельніц. Падчас усяго мерапрыемства гучалі песні ў выкананні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слонімскага раёна.  

         Усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях, а пераможцам раённага этапа рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” стала сям’я Лагуцік  камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”. Спецыяльным прызам сімпатый журы ўзнагароджана сям’я Перахвал – госці свята, уладальнікі асабістай падсобнай гаспадаркі “Смаката”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Обновлено 07.06.2021 06:58